Усе навіны

«Барселоне» прапанавалі вярнуць Неймара

«Барселоне» прапаноўвалі падпісаць форварда «Аль-Хілаля» Неймара, паведаміў журналіст Віктар Навара.

Гэта адбылося ў апошнія тыдні.

Аднак трансфер не адбудзецца. 32-гадовы бразілец вернецца ў «Сантас», спачатку ён 6 месяцаў будзе гуляць на правах арэнды, пасля чаго, верагодна, падпіша паўнавартасны кантракт, таму што яго дамова з «Аль-Хілалем» скончыцца.

Адзначаецца, што футбаліст хоча гуляць, вярнуцца ў зборную Бразіліі і падрыхтавацца да ЧС-2026, каб людзі зноў пра яго гаварылі.