Усе навіны

Два гульцы працягнулі кантракт з «Маладзечна»

Абаронцы Арцём Дылеўскі і Артур Кац працягнулі кантракт з «Маладзечна».

У мінулым сезоне 27-гадовы Дылеўскі правёў 27 матчаў ва ўсіх турнірах, вызначыўся двума забітымі мячамі, трыма асістамі і шэсць разоў атрымаў папярэджанне.

30-гадовы Кац за каманду правёў 33 гульні, забіў два мячы, аддаў два асістам і атрымаў шэсць папярэджанняў.

«Маладзечна» з 76 ачкамі завяршыла сезон-2024 першай лігі на першым радку і забяспечыла прамое трапленне ў вышэйшую лігу.

Усе трансферы вышэйшай лігі можна знайсці тут.