Усе навіны

Антон Кавалёў: «Былі варыянты і ў Расіі, і ў Еўропе, але «Факел» пераканаў сваёй амбіцыйнасцю, класным калектывам»

24-гадовы беларускі хаўбек «Факела» Антон Кавалёў распавёў пра свой пераход у клуб з «Тарпеда-БелАЗ».

– «Факел» даўно табой цікавіўся. Раскажы, як адбыўся пераход.

– Сапраўды, Варонежцы праяўлялі да мяне цікавасць яшчэ ў 2023-м. Я прыяжджаў на прагляд у сьнежні, але тады не хапіла месца ў заяўцы, як мне сказалі, і я вярнуўся ў Беларусь. Аднак трэнерскі штаб паабяцаў сачыць за мной і надалей, а калі ўбачылі прагрэс, то зноў выйшлі на сувязь. Перамовы былі нядоўгімі – я падпісаў кантракт на 2,5 гады, да чэрвеня 2027-га.

– Ці былі іншыя варыянты працягу кар'еры? Чаму абраў «Факел»?

– Былі варыянты і ў Расіі, і ў Еўропе. «Факел» пераканаў сваёй амбіцыйнасцю, класным калектывам, які мне ўжо быў знаёмы, а таксама заўзятарамі, якія ствараюць шалёную атмасферу на матчах.

– Як растаўся з «Тарпеда-БелАЗ»? Мусіць, за 3 гады жодзінскі клуб стаў для цябе родным…

– У «Тарпеда-БелАЗ» ведалі пра інтарэс «Факела», так што расталіся добра. Усе за мяне парадаваліся, пажадалі поспехі – шмат удзячны клубу за дапамогу ў развіцці. Ён вельмі шмат мне даў, – сказаў Кавалёў.