Усе навіны

Трэнер «МЛ Віцебск» Шагойка: «Першыя зборы былі накіраваны на прывядзенне гульцоў у адзін стан»

30 студзеня, 17:30

Галоўны трэнер «МЛ Віцебск» Аляксандр Шагойка распавёў пра тое, якія задачы стаялі перад яго падапечнымі на першым зборы.

– Цяпер коратка падвядзіце вынікі першага перадсезоннага збору «МЛ Віцебск». На чым быў акцэнт?

– На закладку фізічных якасцяў. На прывядзенне футбалістаў прыкладна ў адзін стан, таму што ўсе вярнуліся з адпачынку ў розных кандыцыях. Думаю, нам удалося гэта зрабіць. Быў акцэнт і на тактычнай падрыхтоўцы. І па выніках першай гульні відаць, што гульцы спрабуюць выконваць нашы патрабаванні. Плюс ішоў прагляд гульцоў. Склад фармуецца, няма падзелу ў калектыве на каманды «А» і «Б». Паціху вызначаем моцныя і слабыя бакі нашых футбалістаў для дасягнення агульнага выніку.

– Вы працавалі, у тым ліку, у «Энергетыцы БДУ». Гэтая каманда заўсёды славілася выдатнай фізпадрыхтоўкай гульцоў, дзякуючы чаму яна перамагала ў матчах з больш высакакласнымі супернікамі. У «МЛ Віцебск» вы карыстаецеся методыку, робячы акцэнт у перадсезонцы на функцыянальную падрыхтоўку гульцоў?

– Акцэнт раблю на сучасныя патрабаванні футбола. Лічу, не патрэбны перакос у адзін бок. Трэба шмат рухацца. Чым хутчэй і дакладней футбалісты рухаюцца на полі, гуляюць у пас, тым складаней суперніку. Усё павінна быць у комплексе – і фізічная, і тактычная, і тэхнічная падрыхтоўкі. Мы не павінны забываць, што гуляем у футбол, мы – не лёгкаатлеты. А футбол – гэта гульня з мячом, – сказаў Шагойка.