Усе навіны

Дуран стаў гульцом «Аль-Насра», «Астан Віла» атрымае за яго 77 млн еўра + бонусы

31 студзеня, 22:30

«Аль-Наср» падпісаў форварда «Астан Вілы» Джона Дурана, паведамляе афіцыйны твітар клуба.

Дэталі здзелкі не пазначаны. Па даных інсайдара Фабрыцыа Рамана, сума трансферу складзе 77 мільёнаў еўра + бонусы.

Дуран выступаў за «Астан Вілу» са студзеня 2023 года пасля пераходу з «Чыкага Файр» за 16,64 млн еўра. У гэтым сезоне ён вызначыўся 12 галамі ў 29 матчах за клуб.

Статыстыка і трансферная гісторыя 21-гадовага калумбійца тут.

Мы збіраем усе трансферныя навіны і пацверджаныя трансферы ў топ-чэмпіянатах у адпаведнай укладцы тэга турніру – усе трансферы АПЛ глядзіце тут.