Усе навіны

«Тарпеда-БелАЗ» арандавала галкіпера Малашчыцкага ў «Шахцёра»

1 лютага, 17:18

Брамнік Ігар Малашчыцкі перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ» на правах арэнды. Пагадненне паміж клубамі разлічана да канца 2025 года.

У мінулым сезоне чэмпіянату Беларусі 22-гадовы футбаліст правёў тры гульні, а таксама прыняў удзел у 11 матчах за дублюючы склад у Першай лізе.