Усе навіны

Гулжыгіт Алыкулаў: «Нёман» – вельмі значны для мяне клуб»

2 лютага, 17:30

Вінгер Гулжыгіт Алыкулаў, які перайшоў з «Нёмана» ў маскоўскае «Тарпеда», успомніў гродзенскі этап кар'еры.

– «Нёман» – клуб, за які ты выступаў у Беларусі двойчы. І абодва разы цябе прызнавалі лепшым гульцом года ў камандзе…

– Так, «Немам – вельмі значны для мяне клуб. У 2019 годзе чэмпіянат Беларусі быў вельмі самавітага ўзроўню. Так што, карыстаючыся выпадкам, хачу падзякаваць футбольнаму клубу «Нёман», ягоным заўзятарам, сваім партнёрам па камандзе, і, вядома ж, кіраўніцтва і трэнерскі штаб. Заўзятары ў Гродне мяне пакахалі, вельмі добра прынялі праз тры гады.

- Ці адчуваў ты сябе папулярным чалавекам у горадзе? - Не скажу, што прама часта, але да мяне падыходзілі дзеткі, маладыя хлопцы, фатаграфаваліся, казалі добрыя словы. А так, тамака ўсе людзі добрыя. Добрыя водгукі толькі пакідаю.