«Фламенга» абыграў «Батафога» і ў трэці раз у гісторыі стаў пераможцам Суперкубка Бразіліі
«Фламенга» абыграў «Батафога» з лікам 3:1 у матчы за Суперкубак Бразіліі-2025.
Матч адбыўся 2 лютага на «Алімпійскім стадыёне Пара» ў горадзе Белен, штат Пара, Бразілія.
«Батафога» – «Фламенга» – 1:3
Галы: 0:1 – 13 Бруна Энрыке (пенальці), 0:2 – 20 Бруна Энрыке (Майкл Рычард), 0:3 – 83 Луіс Араужо, 1:3 – 87 Патрык дэ Паўла.
Гэта 8-ы раз, калі адбыўся матч за Суперкубак Бразіліі. Першы ў гісторыі розыгрыш турніру прайшоў у 1990 годзе, але тады турнір праіснаваў 2 сезоны і не праводзіўся з 1992-га па 2019 год.
З 2020 года былі адноўлены матчы за Суперкубак Бразіліі.
Для «Фламенга» гэтая перамога ў турніры стала 3-й, клуб з'яўляецца рэкардсменам краіны па колькасці перамог у Суперкубку. Гэта адзіная каманда, якая выйгравала яго больш за 1 раз.
Нагадаем, што летась «Фламенга» стаў уладальнікам Кубка Бразіліі, а «Батафога» выйграў Серыю А. Акрамя таго, на рахунку «Батафога» перамога ў Кубку Лібертадорэса.