Усе навіны

Агент Шукурава Осіпаў: «Сітуацыя, у якую патрапіў Алімардон з пераходам у еўрапейскі клуб – вельмі непрыемная і няпростая»

4 лютага, 10:09

Агент Уладзімір Осіпаў распавёў пра непераход Алімардона Шукурава ў чэшскі «Пардубіцы».

– Сітуацыя, у якую патрапіў Алімардон з пераходам у еўрапейскі клуб, – вельмі непрыемная і няпростая. Нам самім яшчэ трэба будзе ва ўсім дэталёва разабрацца.

Таму пакуль мы не гатовы аб усім адкрыта гаварыць грамадскасці. Пакуль што нам патрэбны час для роздумаў і кансультацый з юрыстамі.

Магчыма, праз некаторы час мы пра ўсё падрабязна раскажам, але не цяпер, – сказаў Осіпаў.