Усе навіны

Карына Альховік: «У Турцыі павышаная ўвага да бландынак. Бачаць, што светлыя валасы – і пачынаецца»

4 лютага, 10:35

Беларуская футбалістка «Фенербахчэ» Карына Альховік прызналася, што становіцца аб'ектам павышанай увагі ў Турцыі з-за колеру сваіх валасоў.

– А бывалі сведкам разборак паміж фанатамі «Вялікай тройкі Стамбула»?

– Такога не сустракала, але пра гэтую з'яву ведаю. Жыву ў раёне «Фенербахчэ», тут боек няма. Толькі падвышаная ўвага да бландынак :). Бачаць, што светлыя валасы – і пачынаецца, – сказала Альховік.