Усе навіны

Кіраўнік судзейскага корпуса РФС Каманцаў: «Пытанне ўдзелу беларускіх суддзяў у расійскіх матчах знаходзіцца на завяршальнай стадыі»

4 лютага, 12:37

Кіраўнік судзейскага камітэта Расійскага футбольнага саюза Павел Каманцаў расказаў, калі беларускія арбітры змогуць працаваць на матчах у Расіі.

– Наколькі я ведаю, пытанне ўдзелу замежных суддзяў у расейскіх матчах знаходзіцца на завяршальнай стадыі.

Мы ўжо афіцыйна легалізуем палажэнні, і, магчыма, у нейкіх найбліжэйшых матчах пачнецца міжнароднае супрацоўніцтва.

Вядома, мы чакаем, што ў сярэднетэрміновай перспектыве нашыя маладыя суддзі атрымаюць магчымасці для працы на юнацкіх спаборніцтвах і турніраў іншага ўзроўню, адкуль яны пачынаюць сваю міжнародную кар'еру, – сказаў Каманцаў.