Усе навіны

«Орша» працягнула кантракты з Тамела і Антонавым

4 лютага, 19:00

«Орша» аб'явіла пра працяг супрацоўніцтва з двума паўабаронцамі каманды – Дзмітрыем Тамела і Арцёмам Антонавым.

32-гадовы Тамела ў мінулым сезоне правёў 28 матчаў у Першай лізе і набраў 8+4 па сістэме «гол + пас».

25-гадовы Антонаў з'яўляўся на полі ў 26 сустрэчах мінулага розыгрышу другога дывізіёна.

«Орша» фінішавала дзясятай у Першай лізе-2024, набраўшы 45 ачкоў.