Усе навіны

Лісаковіч прапусціў таварыскі матч «Балтыкі» супраць КНДР праз траўму галенастопа

4 лютага, 21:30

Сёння адбыўся таварыскі матч «Балтыкі», за якую выступаюць Віталій Лісаковіч і Юрый Кавалёў, супраць зборнай КНДР (1:1).

Каментатар матча ад «Балтыкі» паведаміў, што форвард каманды Віталій Лісаковіч «не бярэ ўдзел у матчы, бо некалькі дзён таму атрымаў траўму галенастопа».

Кавалёў выйшаў у стартавым складзе і згуляў 75 хвілін.