Усе навіны

Крышцiяну Раналду споўнілася 40 гадоў

5 лютага, 10:04

Сёння, 5 лютага, споўнілася 40 гадоў нападаючаму «Аль-Насра» Крышцiяну Раналду.

Раней Крышцiяну гуляў за «Манчэстэр Юнайтэд», «Ювентус», «Рэал» і «Спортынг». Ён па 5 разоў выйграваў «Залаты мяч» і Лігу чэмпіёнаў. Крышцiяну з'яўляецца найлепшым бамбардзірам у гісторыі ЛЧ – 145 галоў.

У 2016 годзе ён станавіўся пераможцам чэмпіянату Еўропы са зборнай Партугаліі. Ён з'яўляецца рэкардсменам па колькасці матчаў і галоў за нацыянальную каманду – 135 забітых мячоў у 215 гульнях.