Усе навіны

Швейцарскі абаронца ўкраінскага паходжання Уласенка стаў гульцом дзяржынскага «Арсенала»

7 лютага, 10:57

Швейцарскі абаронца ўкраінскага паходжання Мікіта Уласенка падпісаў кантракт з дзяржынскім «Арсеналам».

Раней футбаліст выступаў за Team Ticino да 18 гадоў, моладзевую каманду «Ювентуса», дубль «Сьёна», «Эксэльсіар» і «Рыеку». Апошняй камандай Уласенкі быў «Сервет U-21».

У кар'еры футбаліста ёсць адзін матч за Швейцарыю U-20.