Усе навіны

Іван Біёнчык: «Калектыў сам задае стандарты, сам займаецца сваім самакіраваннем і арганізацыяй, а не нехта звонку»

7 лютага, 14:11

Галоўны трэнер «Славіі» Іван Біёнчык пракаментаваў словы абаронцы Максіма Роўбута аб фармаванні складу каманды.

– Адзін з вашых былых футбалістаў, Максім Роўбут, выказаў у прэсе такое меркаванне, што вы не гоніцеся за гучнымі імёнамі, а збіраеце гульцоў прыкладна роўных магчымасцяў і робіце з іх адзіны моцны калектыў. Падыход да фарміравання складу на самай справе такі?

– Мне не хочацца рэагаваць на чыесьці думкі, таму што людзі не ведаюць усіх абставінаў і дазваляюць сабе рабіць акцэнт на тых ці іншых момантах. Але гэта рэдкай ступені глупства – адмаўляцца ад добрых гульцоў. Мы стараемся прыцягваць у каманду менавіта такіх ці, прынамсі, тых, у кім бачым патэнцыял для далейшага росту і развіцця. А калектыў ён сам задае стандарты, сам займаецца сваім самакіраваннем і арганізацыяй, а не хтосьці звонку, – сказаў Біёнчык.