Усе навіны

«Манчэстэр Сіці» уключыў Хусанава у заяўку на плэй-оф ЛЧ

8 лютага, 12:42

«Манчэстэр Сіці» ўключыў экс-абаронцу «Энергетыка-БДУ» Абдукадора Хусанава ў заяўку на Лігу чэмпіёнаў.

Акрамя Хусанава, у заяўку трапілі навічкі каманды Ніка Гансалес і Амар Мармуш, а таксама траўміраваны Радры.

Нагадаем, у верасні 2024-га іспанец перанёс аперацыю з-за разрыву крыжападобнай звязкі калена і паводле папярэдніх прагнозаў павінен быў прапусціць астатак сезона.

11 лютага «Манчэстэр Сіці» згуляе з «Рэалам» у раўндзе плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.