Яўген Яблонскі: «Жукоўскі стварыў выдатную атмасферу ў БАТЭ, вярнуў сямейнасць»
Былы гулец БАТЭ Яўген Яблонскі прыгадаў працу пад кіраўніцтвам Віталя Жукоўскага ў 2021 годзе.
– Для мяне той сезон быў вельмі добрым.
Віталь Леанідавіч стварыў цудоўную атмасферу, вярнуў сямейнасць.
Адчуваў, што мы ўсе былі разам. Мы паказвалі добрую гульню – тую, якую ён хацеў. Мы гэта паказвалі на футбольным полі.
Асабіста я атрымліваў вялікае задавальненне ад працы з ім, ад кожнай гульні і трэніроўкі.
Пры ім я стаў лепш як футбаліст, заваяваў асабістую ўзнагароду – найлепшы паўабаронца чэмпіянату Беларусі. Мы выйгралі Кубак Беларусі і занялі другое месца ў чэмпіянаце. Хоць, па мііх адчуваннях, быццам бы заваявалі золата.
Для мяне гэта быў цудоўны час. Каманда хацела, каб ён застаўся. На той момант гэта быў правільны трэнер для БАТЭ, – сказаў Яблонскі.