Усе навіны

Яромка – пра здароўе Сарокі: «Цяпер гаворкі пра футбол ужо не ідзе. Антон зноў у лякарні быў нядаўна»

8 лютага, 22:05

Былы трэнер маладзёжнай зборнай Беларусі Сяргей Яромка пракаментаваў стан здароўя экс-гульца зборнай Беларусі Антона Сарокі.

– Нядаўна была вельмі дрэнная сітуацыя. І, калі я даведаўся, што ён (Сарока – заўв.) у рэанімацыі знаходзіцца, кінуў кліч па ўсіх камандах. Ну. адзінае, што патэлефанаваў Саня Сачыўка і на наступны дзень адразу ж прыехаў да мяне. Я кажу, што хлопцам проста ўдзячны. Прыстойную суму грошай сабраў, я адразу жонцы адвёз.

Ён выбраўся з гэтай сітауцыі, зараз размовы пра футбол ужо не ідзе, таму што зноў у бальніцы быў нядаўна. І мне Антон часам пазвоньвае, – сказаў Яромка.