Усе навіны

Дыега Сімеонэ: «Барселона» – найлепшая каманда Ла Лігі»

9 лютага, 19:20

Пасля нічыёй з «Рэалам» (1:1) у матчы чэмпіянату Іспаніі галоўны трэнер «Атлетыка» Дыега Сімеонэ адзначыў, што лічыць «Барселону» найлепшай камандай Ла Лігі.

«Я ўпэўнены ў тым, што «Барселона» – найлепшая каманда лігі, яны гуляюць вельмі добра, у іх фантастычныя гульцы, і калі ім атрымаецца выйграць у «Севільі» (сёння – заўв.), то табліца будзе вельмі шчыльнай», – сказаў Сімеонэ.

Калі «Барселона пераможа «Севілью», у яе будзе 48 ачкоў, у «Атлетыка» і «Рэала» – 49 і 50 адпаведна.