Усе навіны

Расіянін Шаболін не прайшоў прагляд у БАТЭ

10 лютага, 11:55

24-гадовы расійскі паўабаронца Арцём Шаболін не прайшоў прагляд у БАТЭ і пакінуў каманду.

У складзе БАТЭ гулец выходзіў на таварыскі матч з мінскім «Дынама» (1:2).

Таксама гулец праходзіў прагляд у «Нёмане».

Сезон-2024 Шаболін правёў у складзе «Сатурна» з Д4 Расіі, згуляў 29 матчаў ва ўсіх турнірах, у якіх вызначыўся шасцю галамі і сям'ю рэзультатыўнымі перадачамі.