Усе навіны

Прэс-служба БАТЭ: «Свідзінскі і Патапенка аднаўляюцца, пачнуць трэніроўкі прыблізна праз тыдзень»

10 лютага, 13:50

Прэс-служба БАТЭ назвала прычыны адсутнасці некаторых футбалістаў каманды ў спісе ігракоў, якія адправіліся на вучэбна-трэніровачны збор у Гродне.

«Абароннік Мацвей Свідзінскі аднаўляецца пасля хваробы, а хаўбек Андрэй Патапенка – пасля траўмы, атрыманай у спарынгу з мінскім «Дынама». Абодва пачнуць трэніроўкі прыблізна праз тыдзень. Паўабаронца Захар Гіцалеў пакуль будзе працаваць з БАТЭ-2», – завіла прэс-служба.