Вячаслаў Вашкевіч: «У дзяржынскага «Арсенала» непачаты край працы»
Галоўны трэнер дзяржынскага «Арсенала» Вячаслаў Вашкевіч пракаментаваў вынік таварыскага матчу супраць «МЛ Віцебск» (1:2).
– Гульцам заўсёды больш прыемна гуляць, чым трэніравацца. Згулялі чатыры тайма па 30 хвілін, падзялілі нагрузку паміж усімі гульцамі ў роўнай ступені. Гэта мы выканалі. Атрымалі інфармацыю па гульцам, паглядзелі траіх хлопцаў з моладзевай каманды. Будзем іх прыцягваць на гэтым тыдні яшчэ: у нас у суботу два матчы.
– Аляксандр Французаў забіў два мячы ў двух матчах. Раней вы казалі аб праблемах у атацы. Ледзь адлягло ў вас, што з'явіўся нападаючы, які можа стварыць момант і забіць?
– Праблемы як былі, так і засталіся. Саша забіў два мячы за кошт сваіх індывідуальных і моцных якасцяў, якія нам зараз дапамагаюць. Але над групавымі і каманднымі ўзаемадзеяннямі ў атацы нам яшчэ трэба будзе шмат працы. Непачаты край працы, – сказаў Вашкевіч.