Агент падаў пазоў супраць «Барселоны» з патрабаваннем выплаціць яму 3 млн еўра – ён сцвярджае, што ўдзельнічаў у трансферы Кундэ (AS)
Футбольны агент Ісаак Тутумлу падаў пазоў супраць «Барселоны» з патрабаваннем выплаты яму 3 мільёнаў еўра за яго нібыта пасрэдніцтва ў падпісанні абаронцы Жуля Кундэ, паведамляе AS са спасылкай на EFE.
Ён сцвярджае, што прэзідэнт «Барселоны» Жаан Лапорта 10 чэрвеня 2022 года папрасіў яго ўмяшацца ў трансфер. Ён нібы павінен быў дапамагчы каталонцам у перамовах з Рамонам Радрыгесам Мончы, тагачасным спартовым дырэктарам «Севіллі».
У «Барселоне» заявілі, што агент не атрымліваў ад клуба ніякіх даручэнняў і ніяк не звязаны з падпісаннем Кундэ.
«За дзевяць месяцаў да таго я ўжо ўдзельнічаў ва ўгодзе паміж тымі ж клубамі, каб «Барселона» атрымала ў арэнду Люка дэ Ёнга, калі «Севілья» прасіла ад 8 да 10 мільёнаў за трансфер. Тады мы падпісалі кантракт на пасярэдніцтва праз два тыдні пасля закрыцця здзелкі, і «Барселона» заплаціла мне без усялякіх праблем.
У мяне было некалькі сустрэч з Матэу Алемані (тагачасным спартовым дырэктарам «Барселоны»), у мяне ёсць электронныя лісты, тэлефонныя размовы і размовы ў Whatsapp з ім, з Мончы, з Лапортай і нават з Хаві, якія пацвярджаюць, што была цікавасць да гульца і дамоўленасць аб тым, што я зрабіў. Гэта доказы таго, што я зрабіў усё магчымае, каб ён перайшоў у клуб. Гэта доказы, якія я дадаў да судовага пазову», — сказаў Тутумлу ў інтэрв’ю EFE.
У сваім пазове Тутумлу сцвярджае, што ўлетку 2022 года ён адыграў істотную і вызначальную ролю ў перамовах і далейшым набыцці Кундэ каталонскім клубам, не дазволіўшы яму канчаткова далучыцца да «Чэлсі», які таксама быў зацікаўлены ў набыцці француза.
Афіцыйна «Барселона» абвясціла аб падпісанні Жуля Кундэ 26 ліпеня 2022 года, але агент на гэты раз не атрымаў узнагароду «за прафесійныя заслугі, якія ён выконваў у адпаведнасці з палажэннямі Рэгламенту «ФІФА», гаворыцца ў пазове.
Ісаак Тутумлу сцвярджае, што пасля многіх тыдняў працы Матэу Алемані, тагачасны футбольны дырэктар «Барселоны», адхіліў яго ад перамоў, калі здзелка ўжо была блізкая да падпісання.
Жуль Кундэ летам 2022 года перайшоў за 55 млн еўра з «Севільі» ў «Барселону». У гэтым сезоне ён згуляў за «блаугранас» 36 матчаў, забіў 3 галы і аддаў 4 асісты. Статыстыка тут.