Арнэ Слот: «Калі хочаш нешта выйграць – трэба перамагаць і ў складаных матчах, калі гуляеш не найлепшым чынам»
Галоўны трэнер «Ліверпуля» Арнэ Слот пасля перамогі над «Вулверхэмптанам» (2:1) распавёў пра важнасць атрымання перамог у цяжкіх матчах і барацьбу за чэмпіёнскі тытул АПЛ з «Арсеналам».
«Другі тайм быў псіхалагічна цяжкім, таму што мы думалі, што аформілі трэці гол, потым думалі, што зарабілі пенальці, але абедзве сітуацыі былі правільна расцэнены арбітрам.
Яны гулялі ўсё лепш і лепш, а мы ўсё горш і горш. Мы павінны былі паказаць іншы менталітэт, што мы і зрабілі, і вырвалі перамогу.
У такім сезоне, як гэты, мы згулялі так шмат цудоўных гульняў. Але ў сезоне, калі хочаш нешта выйграць, трэба перамагаць і ў складаных матчах, калі ты гуляеш не найлепшым чынам. Мы былі так блізкія да перамогі ў сераду (з «Эвертанам» – заўв.), і на гэты раз мы выстаялі.
Калі вы хочаце чагосьці дасягнуць, важныя не толькі розыгрышы мяча ззаду ці забітыя мячы Салаха, але і абарона.
Чэмпіёнская гонка? Калі вы паглядзіце на апошнія некалькі сезонаў, то гэта па большай частцы была бітва паміж дзвюма камандамі. Цяпер гэта больш падобна на барацьбу паміж намі і «Арсеналам». Я думаю, што яны маюць 15-матчавую бяспройгрышную серыю. У пачатку гэтага сезона мы былі на адлегласці сямі ачкоў ад іх, і мы ўсё яшчэ знаходзімся на гэтым узроўні.
Гэта сведчыць пра тое, наколькі добра яны гуляюць, а таксама пра тое, наколькі добра гуляем мы», – сказаў Слот.
Пасля гэтага матча «Ліверпуль» працягвае ўзначальваць турнірную табліцу АПЛ. Расклад матчы «Ліверпуля» можна паглядзець тут.