Усе навіны

Польскі журналіст Владарчык: «Пераход Шкурына ў «Легію» будзе адным з найбуйнейшых унутраных трансфераў у гісторыі Экстракласы»

17 лютага, 20:36

Польскі журналіст Томаш Владарчык выказаў сваё меркаванне наконт трансферу беларускага нападаючага Іллі Шкурына з мелецкай «Сталі» ў варшаўскую «Легію».

«Па маіх даных, з бонусамі ці без іх – гэта будзе адзін з найбуйнейшых унутраных трансфераў у гісторыі Экстракласы. Калі сума ў паўтара мільёна еўра дакладная, то Ілля Шкурын стане ключавым набыццём сезона.

Так, яго бягучая статыстыка пяць галоў і дзве галявыя перадачы не ўражвае, але ў мінулым сезоне гэта было 12 галоў і пяць перадач. Я думаю, што ў «Легіі» ў яго будзе больш магчымасцяў, улічваючы яе склад і падтрымку», – сказаў Владарчык.