Усе навіны

Гулец «Іслачы» Краўчанка: «На зборах трэнерскі штаб увесь час сачыў за нашым фізічным станам»

18 лютага, 15:38

Паўабаронца «Іслачы» Юрый Краўчанка падвёў вынікі збору ў Магілёве.

– Як стан пасля збораў?

– Выдатны! Пасля заключнага дня было добрае аднаўленне, убачыліся з сям'ёй, галавой адпачылі, сёння працягваем працаваць!

– Чым прынцыпова адрознівалася падрыхтоўка на клубнай базе ад збораў у Магілёве?

– Зборы ёсць зборы. Камандны выезд, кожны дзень дзве трэніроўкі, аднаўленне, паўнацэннае харчаванне.

У Мінску таксама былі добрыя нагрузкі, нас паступова падрыхтоўвалі да збораў. Усё пераносіцца нармальна, галоўнае – правільнае аднаўленне.

На зборах трэнерскі штаб увесь час сачыў за нашым фізічным станам, – сказаў Краўчанка.