Усе навіны

Ягор Карцоў: «Пры Сяднёве ў брэсцкім «Дынама» павысілася інтэнсіўнасць»

18 лютага, 21:44

Нападнік брэсцкага «Дынама» Ягор Карцоў падзяліўся меркаваннем пра новага галоўнага трэнера каманды Аляксандра Сяднёва.

– Якія асаблівасці ў падрыхтоўцы ад Аляксандра Сяднёва можаце вылучыць?

– У першую чаргу вылучу інтэнсіўнасць. У нас павысілася інтэнсіўнасць.

Практыкаванні сталі хутчэй. Адно выконваем і рэзка пераходзім да іншага. Адпачынку няма. Ад гэтага больш прафесійнай камандай становімся.

Усё дакладна павінна быць, усё – па палічках. Гэта галоўнае адрозненне, – сказаў Карцоў.