Рафаэль Варан: «Кіраўніцтва «МЮ» хоча імгненных вынікаў, але нават гульцы не ведалі, хто прымае рашэнні»
Былы абаронца «Манчэстэр Юнайтэд» Рафаэль Варан падзяліўся думкамі аб кіраўніцтве каманды.
«Нават я, будучы гульцом, не бачыў дакладнай сістэмы, як усё павінна працаваць. На працягу многіх год не было адзінага падыходу. У «Рэала» ёсць канкрэтны падыход да працы на ўсіх узроўнях клуба. У «МЮ» не было дакладнага разумення, як набіраць супрацоўнікаў, як гуляць, як камунікаваць. Там не было такіх працэдур, працэсаў і структуры.
Гэта не адказнасць аднаго чалавека. У гэтым і праблема — мы нават не ведаем, хто ў гэтым вінаваты. У працэс прыняцця рашэнняў уцягнута занадта шмат людзей, таму мы не ведалі, хто насамрэч іх прымаў. Я не магу сказаць, хто быў адказны за гэта, я ня ведаю. Гэта было аб усіх і ні аб кім.
У «Рэала» шмат гадоў існавала дакладная сістэма. Нехта прыходзіць, нехта сыходзіць, але надзейны падмурак ёсць заўсёды. Калі вы набіраеце маладых, таленавітых ігракоў, яны павінны вучыцца, перш чым змогуць гуляць. Гэта дае ім час для развіцця.
Калі я прыйшоў туды ў 18 гадоў, у мяне не было ніякіх абавязкаў у распранальні. Я быў там толькі дзеля таго, каб вучыцца. «МЮ» можа падпісаць дарагога маладога гульца і адразу ж выпусціць яго на поле з яго абавязкамі ў надзвычай складанай лізе. На яго плечы адразу кладзецца вялізны груз.
Трэба ўмець выбудоўваць доўгатэрміновую стратэгію, вытрымліваючы штодзённы прэсінг і матчы кожныя тры дні. Гэта складана. На працягу многіх гадоў балельшчыкі чакалі неадкладных перамог. Кіраўніцтва каманды жадае маментальных вынікаў, але нават гульцы не ведалі, хто прымае гэтыя рашэнні. Трэба захоўваць спакой падчас буры, ведаючы, што ты нешта будуеш. Часам, калі пачыналася бура, нам трэба было хутка прымаць рашэнні, нешта мяняць.
У «Рэале» людзі прымаюць ціск і ўмеюць з ім жыць. Калі я кажу, што ў «Мадрыдзе» ў гульцоў лепшыя ўмовы, я маю на ўвазе, што мы імкнемся абараніць іх ад гэтага ціску. На полі і так ужо дастаткова націску з боку балельшчыкаў, СМІ і сацыяльных сетак. Вось чаму ў «Рэале» вакол гульцоў была своеасаблівая ахоўная атмасфера.
Гэты клуб без сумневу адчувае найбольшы ціск. Але няхай гэта будзе трэнер ці спосаб, якім клуб спраўляецца са складанымі сітуацыямі, насамрэч была абарона ад гэтага ціску. У «МЮ» усё было інакш», — сказаў Варан.