Вадзім Скрыпчанка: «Выбралі шлях амаладжэння «Дынама», галоўная прычына – група ЛК, яна паказала, у чым мы саступаем»
Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка распавёў пра міжсезонне каманды.
– «Дынама» падвергнулася каласальнай перабудове складу. Ці не занадта рызыкавалі, расстаўшыся з такой вялікай колькасцю футбалістаў?
– Мы выбралі гэты шлях разам з кіраўніцтвам, амаладзілі склад. Глядзім у будучыню, стратэгічна працуем над тым, каб каманда была больш маладой, забіяцкай. Галоўнай прычынай такога рашэння быў наш леташні ўдзел у групавым этапе Лігі канферэнцый, які паказаў, у чым мы саступаем, над чым трэба працаваць. Каб у будучыні на такім узроўні выглядаць больш канкурэнтаздольнымі. З кімсьці з футбалістаў не працягнулі кантракты, хтосьці сам пажадаў змяніць клубную прапіску – усе рашэнні прымаліся па ўзаемнай згодзе. Працуем з хлопцамі, якія цяпер у камандзе, і чакаем падмацавання, – сказаў Скрыпчанка.