Усе навіны

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі 1/8 фіналу Лігі Канферэнцый

21 лютага, 09:15

Сталі вядомыя ўдзельнікі 1/8 фіналу Лігі Канферэнцый-2024/25.

Напрамую ў 1/8 фіналу выйшлі: «Чэлсі», «Віторыя» Гімараэш», «Фіярэнціна», «Рапід» Вена, «Юргордэн», «Лугана», «Легія», «Серкль» Бруге.

Праз «стыкі» ў 1/8 фіналу выйшлі: «Бетыс», «Капенгаген», «Борац» Баня-Лука, «Пафас», «Цэле» беларускага асістэнта трэнера Івана Маеўскага, «Панацінаікос», «Ягелонія», «Мольдэ».

Лёсаванне 1/8 фіналу адбудзецца 21 лютага, пачатак а 16:00.