Ігар Кавалевіч: «Не ставім «Нёману» задачу любой цаной выйграць Суперкубак»
Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч распавёў пра падрыхтоўку да Суперкубка, які пройдзе 22 лютага.
– У калекцыі гродзенскага «Нёмана» Суперкубка яшчэ няма. Ці ўплываў гэтыфакт на падрыхтоўку да матчу?
– Усе хочуць, каб у клубе быў такі трафей. І дынамаўцы, і мы. Аднак не ставім перад сабой задачу дамагчыся перамогі любой цаной. Хоць, вядома, не буду хаваць: выйграць хочам. Як і ў кожнай сустрэчы, незалежна ад яе характару.
– Вам трэба будзе згуляць у матчы – адкрыцці сезона. Хвалююча пачынаць футбольны год першымі?
– У параўнанні з мінулым сезонам наша каманда захаваласяпрацэнтаў на восемдзесят, і многія гульцы дамагліся з ёй вялікіх поспехаў, таму, упэўнены, для іх няма нічога хвалюючага.
– А як жа прынцыповасць у суперніцтве з «Дынама»?
– Для нас менчукі такія ж апаненты, як і іншыя ўдзельнікі вышэйшай лігі. Толькі ў матчах з імі крыху больш напалу.
– Ранні старт прымусіў фарсіраваць падрыхтоўку?
– Не. Усё прайшло, як і планавалі. Рыхтаваліся і да суботняга матчу, і да паядынку 1/8 фіналу Кубка. Паўтаруся, мы не зацыкліваемся на Суперкубку. Так, хочам выйграць, але рыхтуемся ўтым ліку і да іншых сустрэч, якія не менш значныя, – сказаў Кавалевіч.