Усе навіны

Японскі футбаліст «Крумкачоў» Намяката трэніруецца з «Дняпро»

23 лютага, 17:25

Японскі паўабаронца «Крумкачоў» Косуке Намяката трэніруецца з «Дняпро».

У мінулым сезоне паўабаронца правёў 26 матчаў за «Крумкачы» ў Д3 і забіў 13 мячоў.

Нагадаем, што па выніках мінулага сезону «Дняпро» вылецеў у першую лігу.