Усе навіны

Уладзімір Шындзікаў: «Беларускі ў матчы з сербкамі маглі забіць, добрыя моманты былі»

26 лютага, 09:06

Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі Уладзімір Шындзікаў падвёў вынікі матча супраць Сербіі (0:0) у другім туры Лігі нацый.

– Чарговы цяжкі матч для нашай каманды. Так, і ў гэтай лізе па-іншаму, мусіць, не можа быць. Разумелі сілу суперніц, на што здольныя сербкі.

Таму выбудавалі абарончую схему. Так, не ўсё атрымалася ў нас у першай гульні, асабліва пераходная фаза з абароны ў напад.

Маглі забіць, добрыя моманты былі. Насця Шлапакова з кутняга не патрапіла па мячы, ды і ў канцы быў момант у Юлі Слесарчык.

Таму дзяўчынкі малайцы, ганаруся імі, брава. Было няпроста, гэтыя дзесяць дзён былі цяжкімі, у дзяўчынак адбывалася знаёмства з новымі гульнявымі прынцыпамі, яны і да нас абвыкалі.

Лічу, што мы гэты этап пераадолелі і далей нам будзе толькі лягчэй, – сказаў Шындзікаў.