Усе навіны

Юдзянкоў перайшоў у склад «Турана» Жукоўскага

27 лютага, 20:36

Беларускі абаронца Руслан Юдзянкоў стаў гульцом туркестанскага «Турана» Віталя Жукоўскага. Кантракт з 37-гадовым футбалістам разлічаны да канца 2025 года.

Апошнім клубам беларуса быў «Кайсар», у складзе якога ў КПЛ-2024 Юдзянкоў прыняў удзел у 23 матчах, забіў чатыры галы і аддаў дзве галявыя перадачы.