Усе навіны

Тассотці можа ўзначаліць «Мілан» у выпадку адстаўкі Кансейсау

28 лютага, 16:58

Былы асістэнт галоўнага трэнера зборнай Украіны Маўра Тассотці можа часова ўзначаліць «Мілан» у выпадку звальнення цяперашняга настаўніка каманды Сержыу Кансейсау, паведамляе Il Messaggero.

Кіраўніцтва клуба незадаволена працай Кансейсау, бо каманда знаходзіцца далёка ад зоны Лігі чэмпіёнаў. Партугальца могуць звольніць хуткім часам. Калі месца Сержыу вызваліцца, трэніраваць «Мілан» будзе Тассотці.

65-гадовы італьянец працаваў асістэнтам Андрэя Шаўчэнкі ў зборнай Украіны і «Джэноа». Да гэтага ён быў скаўтам, памочнікам і галоўным трэнерам «Мілана». У сярэдзіне лютага Тассотці далучыўся да трэнерскага штаба Даніэле Бонеры ў «Мілане» U-23.