Усе навіны

Скрыпчанка пра незадаволенасць суддзямі: «Мінскае «Дынама» развівае свой перспектыўны напад – і ў гэты момант гучыць свісток»

1 сакавіка, 18:10

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка ацаніў працу судзейскай брыгады Ігара Шумілава ў матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі з «Нёманам» (0:2).

– Па ходзе матчу вы часта звярталіся да рэзервовага арбітра. Што выклікала незадавальненне?

– Эпізод, які здарыўся ў кампенсаваны час, калі ідзе наша атака. Ёсць парушэнне правіл, але пры гэтым ідзе развіццё перспектыўнага нападу. Галоўны арбітр мусіць разбірацца ў такіх эпізодах, тут не было ніякай складанай сітуацыі.

Ёсць такое паняцце – «адкладзены штраф», яны выдатна пра гэта ведаюць. Дайце эпізоду развіцца да канца і паглядзець, чым скончыцца напад. Калі пасля гэтага, як атака будзе развівацца, будзе нейкая недакладнасць ці не будзе працягі, тады можна спыняць і даваць адкладзены штраф. А так, атрымліваецца, мы развіваем свой перспектыўны напад – і ў гэты момант гучыць свісток. Толькі зыходзячы з гэтых меркаванняў была мая незадаволенасць, але гэта працоўны момант.

Я лічу, што брыгада Ігара Шумілава, якая прэтэндуе на добрую і прагрэсіўную працу з пункту гледжання развіцця сваёй судзейскай кар'еры – для яе гэта элементарны эпізод, дзе трэба разбірацца, толькі і ўсяго, – адзначыў Скрыпчанка.