Усе навіны

Лёсаванне Кубка Польшчы: «Легія» Шкурына згуляе з «Рухам» з Д2, «Пушча» Баркоўскага прыме «Пагонь» ў паўфінале

2 сакавіка, 22:27

2 сакавіка адбылося лёсаванне 1/2 фіналу Кубка Польшчы, дзе гуляюць клубы з беларускімі футбалістамі ў складзе.

Вызначыліся наступныя пары:

«Пушча» Германа Баркоўскага – «Пагонь»

«Рух» Хожуў (Д2) – «Легія» Іллі Шкурына

Стадыя складаецца з аднаго матча. Сустрэчы пройдуць 2-4 красавіка.