Усе навіны

Дэвід адхіліў прапанову «Лілля» аб падаўжэнні кантракту

3 сакавіка, 10:33

Форвард «Ліля» Джонатан Дэвід адмовіўся падоўжыць кантракт з французскім клубам, паведамляе Нікола Скіра.

Канадзец гатовы пакінуць клуб улетку як вольны агент. Раней была інфармацыя, што ў Дэвіда ёсць прапановы па АПЛ, Серыі А і іншых краін.

Дэвід выступае за «мастыфаў» са жніўня 2020 года, калі перайшоў з «Гента». Transfermarkt ацэньвае яго ў 45 млн еўра.

У гэтым сезоне 9-ы нумар «Ліля» забіў 19 мячоў і аддаў 7 асістаў у 33 матчах за клуб. Статыстыка 24-гадовага канадца тут.

Усе трансферы каманд Лігі 1 у зімовае акно можна прагледзець па гэтай спасылцы.