Усе навіны

Юдчыц праз 2 месяцы пакінуў «МЛ Віцебск»

3 сакавіка, 11:40

«МЛ Віцебск»абвясціў пра расставанне з абаронцам Яўгенам Юдчыцам. Бакі заключылі кантракт пра супрацоўніцтва ў студзені.

Раней 28-гадовы гулец выступаў за «Іслач».

У мінулым сезоне Юдчыц правёў 30 матчаў у чэмпіянаце Беларусі, вызначыўся трыма забітымі мячамі і дзесяццю галявымі перадачамі.