Усе навіны

Абрамовіч, Шуманскі, Мельнічэнка і яшчэ 28 гульцоў – у пашыраным спісе зборнай Беларусі на спарынгі ў сакавіку

4 сакавіка, 10:42

Стаў вядомы пашыраны спіс зборнай Беларусі на таварыскія матчы супраць зборных Таджыкістана і Азербайджана.

Карлас Алос уключыў у пашыраны спіс 31 футбаліста.

Брамнікі: Павел Паўлючэнка («МЛ Віцебск»), Фёдар Лапавухаў (ЦСКА, Балгарыя), Яўген Абрамовіч («Тарпеда-БелАЗ»), Міхаіл Казакевіч («Дынама-Брэст»), Максім Бялоў («Нёман»).

Абаронцы: Аляксандр Мартыновіч («Кайрат», Казахстан), Сяргей Паліцевіч («Тарпеда-БелАЗ»), Кірыл Пячэнін («Крылы Саветаў», Расія), Юрый Кавалёў («Балтыка», Расія), Захар Волкаў («Арсенал» Тула, Расія), Сяргей Карповіч («Наўбахор», Узбекістан), Павел Забелін («Сокал», Расія), Вадзім Пігас («Дынама-Мінск»), Дзмітрый Прышчэпа («Ротар», Расія), Мікіта Сцяпанаў («Дынама-Брэст»).

Паўабаронцы: Макс Эбонг («Астана», Казахстан), Яўген Яблонскі («Астэрас», Грэцыя), Віталь Лісаковіч («Балтыка», Расія), Валерый Грамыка («Кайрат», Казахстан), Валерый Бачароў («Уфа», Расія), Арцём Канцавы («Радзіма», Расія), Павел Сядзько («Тарпеда-БелАЗ»), Максім Кірэеў («Л'ерс», Бельгія), Мікіта Дземчанка, Яўген Малашэвіч (абодва – «Дынама-Мінск»), Арцём Шуманскі (ЦСКА, Расія), Кірыл Зіновіч («Дынама» Махачкала Расія).

Нападаючыя: Уладзіслаў Марозаў («Пасуш дэ Ферэйра», Партугалія), Яўген Шыкаўка («Карона», Польшча), Герман Баркоўскі («Пушча», Польшча), Трафім Мельнічэнка («Порту Б», Партугалія).

20 сакавіка беларусы згуляюць супраць зборнай Таджыкістана, 25 сакавіка – супраць Азербайджана.