Усе навіны

Пра адстаўку Шарснёва з пасады кіраўніка АБФФ могуць аб'явіць 14 сакавіка

7 сакавіка, 10:58

Кіраўнік АБФФ Мікалай Шарснёў можа ў бліжэйшы час пакінуць сваю пасаду.

Як стала вядома Tribuna.com, пра адстаўку функцыянера могуць абвясціць ужо 14 сакавіка – на чарговай справаздачнай канферэнцыі АБФФ. Гэта звязваюць з рыторыкай Аляксандра Лукашэнкі.

Нагадаем, ФІФА і УЕФА забараняюць умяшанне «дзяржавы» ў футбол, аднак неаднаразова ігнаравалі падобныя сітуацыі ў Беларусі.

Шарснёў «абраны» на пасаду кіраўніка АБФФ у сакавіку 2023 года. Наступныя «выбары» павінны прайсці ў 2027-м.