Усе навіны

Лукаку – пра «Чэлсі»: «Нас прымушалі пераапранацца ў распранальні моладзевай каманды»

8 сакавіка, 17:39

Былы нападаючы «Чэлсі» Рамэлу Лукаку распавёў, з чым яму давялося сутыкнуцца перад сыходам з клуба.

«Я быў не адзін такі ў «Чэлсі», Абамеянг і Зіеш таксама былі па-за праектам. Нас прымушалі пераапранацца ў распранальні моладзевай каманды.

Гэта бізнэс – клуб проста кажа табе, што больш у цябе не мае патрэбы, і часта нават вырашае, дзе ты апынешся. Але калі ты хочаш сысці сам, нават па сур'ёзных прычынах – у цябе няма выбару. Яны зацягваюць усё да апошняга моманту, мардаюць цябе.

Клубы маюць сувязі з медыя, і не трэба шмат намаганняў, каб загнаць гульца ў складаную сітуацыю або стварыць няправільны імідж.

Паверце, я бачыў рэчы, у якія ніколі б не паверыў. Аднойчы я хацеў бы расказаць усё гэта маладым гульцам. Хто сапраўды працуе для іх, а хто супраць», – сказаў Лукаку ў інтэрв'ю Corriere dello Sport.

Нагадаем, на працягу сваёй кар'еры 31-гадовы бельгіец пераходзіў у лонданскі клуб два разы.

Апошні раз гэта здарылася перад сезонам 2021/22, калі каманду ўзначальваў Томас Тухель.

Ужо праз год пасля трансферу гулец сышоў у арэнду ў «Інтэр», яшчэ праз год – у «Рому».

У мінулае міжсезонне ён быў канчаткова прададзены ў «Напалі». Цяпер на рахунку форварда 9 галоў і 8 асістаў.

З поўнай трансфернай гісторыяй гульца і яго статыстыкай па сезонах можна азнаёміцца ​​тут.