Усе навіны

Мамаду Камара: «У Беларусі нашмат больш клубаў, чым у Малдове і ўзровень тут крыху вышэйшы»

9 сакавіка, 11:58

Форвард «Тарпеда-БелАЗ» Мамаду Камара параўнаў узроўні чэмпіянатаў Беларусі і Малдовы.

– Ужо можаш параўнаць малдаўскі і беларускі футбол па якіх-небудзь параметрах?

– Першае, што кінулася ў вочы, у Беларусі нашмат больш клубаў. У Малдове ў вышэйшым дывізіёне ўсяго дзесьці сем ці восем каманд. Зусім няшмат сапраўды моцных клубаў. Узровень? Пакуль складана сказаць. Але па першых уражаннях, мне падалося, што тут ён крыху вышэйшы, – сказаў Камара.