Усе навіны

Рэткліф пра скарачэнні ў клубе: «Юнайтэд» збанкрутаваў бы да Калядаў, калі б не было перамен»

11 сакавіка, 13:40

Саўладальнік «Манчэстэр Юнайтэд» Джым Рэткліф растлумачыў масавыя скарачэнні ў клубе.

У лютым клуб абвясціў аб скарачэнні 150-200 супрацоўнікаў – улетку ён ужо звольніў 250 чалавек.

«За апошнія сем гадоў, у тым ліку гэты, клуб траціў больш, чым зарабляў. Калі так будзе працягвацца доўгі час, сітуацыя стане вельмі складанай, і з «Манчэстэр Юнайтэд» гэта магло б здарыцца ўжо да канца гэтага года. Да канца 2025 года ў клуба скончыліся б грошы. Мы ўпершыню заяўляем пра гэта публічна, але гэта факт.

«Юнайтэд» збанкрутаваў бы да Калядаў, калі б не было змен. Вы хочаце кіраваць арганізацыяй так, як гэтага хоча прэса, ці так, як, на вашую думку, будзе лепей?

Клуб можа сказаць супрацоўнікам: «Мы дамо вам бясплатныя абеды, усе гэтыя льготы і аплацім праезд у цягніку першым класам. Мы дамо бясплатнае таксі, але скароцім выдаткі ў іншых сферах». Гэта нелагічна.

У такіх справах нельга быць напалову цяжарным – альбо вы вырашаеце праблемы, альбо не. Для яснасці: калі б мы не рэалізавалі праекты па скарачэнні выдаткаў і нават не куплялі гульцоў улетку, то да Калядаў у клуба скончыліся б грошы.

Аднак мы скарацілі выдаткі на ўтрыманне клуба прыкладна на 125 мільёнаў фунтаў, і гэта змяніла сітуацыю. А 125 мільёнаў – гэта значная сума», – сказаў Рэткліф.