Усе навіны

Джым Рэткліф: «МЮ» стане самым прыбытковым клубам праз 3 гады, а з новым стадыёнам – тым больш»

11 сакавіка, 17:15

Саўладальнік «Манчэстэр Юнайтэд» Джым Рэткліф падзяліўся думкамі аб будаўніцтве новага стадыёна.

«Я думаю, што мы, напэўна, зможам спраектаваць і пабудаваць стадыён за пяць гадоў. Звычайна на стадыён такога маштабу патрабуецца 10 год, але ўсё залежыць ад таго, як хутка ўрад пачне праграму аднаўлення.

Нам трэба сесці з урадам і абмеркаваць, як усё гэта будзе працаваць. Я лічу, што ўрад вельмі зацікаўлены ў працягу сваёй праграмы росту, якая ўключае тры напрамкі – аэрапорт Хітроў, Оксфардска-Кембрыджскую крамянёвую даліну і адраджэнне Манчэстэра. Думаю, яны сапраўды жадаюць хутка пачаць гэтую праграму і актыўна яе прасоўваць.

Калі яны абяруць паскораную працэдуру, то, магчыма, пяць гадоў – гэта цалкам дасягальны тэрмін, і гэта было б вельмі захапляльна.

У любым выпадку мы станем самым прыбытковым клубам праз тры гады, а з новым стадыёнам – тым больш», – сказаў Рэткліф.