Усе навіны

Лапавухаў аднавіўся пасля пералому пальца

11 сакавіка, 22:27

Беларускі галкіпер сафійскага ЦСКА (Балгарыя, Д1) Фёдар Лапавухаў аднавіўся пасля пералому пальца.

11 сакавіка брамнік прыступіў да заняткаў у агульнай групе.

Лепшы футбаліст 2024 года ў Беларусі Лапавухаў у студзені перайшоў у ЦСКА з мінскага «Дынама», сума трансферу з улікам бонусаў ацэньвалася ў 650 тысяч еўра. Брамнік паспеў правесці адзін матч за новы клуб, які ідзе на 9-м месцы ў чэмпіянаце Балгарыі.