Усе навіны

«Смаргонь» падпіша двух івуарыйцаў («Ухо»)

12 сакавіка, 11:15

Паўабаронца Секу Думбія і цэнтральны абаронца Кофі Біні праходзяць прагляд у «Смаргоні», дзе ў хуткім часе заключаць дамовы на сезон-2025, паведамляе Telegram-канал «Ухо».

30-гадовы Думбія ўжо выступаў у Беларусі ў складзе «Слуцка» ў сехоне-2019. У мінулым годзе футбаліст гуляў за «Макабі» Герцлія з другой лігі Ізраіля.

23-гадовы Біні сезоне-2024 правёў за «Махарліку» з чэмпіянату Філіпін. За клуб ён згуляў у дзесяці сустрэчах і двойчы вызначыўся забітымі мячамі.

Усе трансферы ЧБ можна знайсці тут.