Усе навіны

Бялоў, Мельнічэнка, Лісаковіч і яшчэ 21 футбаліст выкліканы ў зборную Беларусі

14 сакавіка, 11:02
1

Стаў вядомы канчатковы спіс зборнай Беларусі на сакавіцкія таварыскія матчы супраць зборных Таджыкістана і Азербайджана.

Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Карлас Алос уключыў у канчатковы спіс 24 футбалісты:

Брамнікі: Павел Паўлючэнка («МЛ Віцебск»), Фёдар Лапавухаў (ЦСКА, Балгарыя), Максім Бялоў («Нёман»).

Абаронцы: Сяргей Паліцевіч («Тарпеда-БелАЗ»), Кірыл Пячэнін («Крылы Саветаў», Расія), Юрый Кавалёў («Балтыка», Расія), Павел Забелін («Сокал», Расія), Аляксей Гаўрыловіч, Вадзім Пігас (абодва – «Дынама-Мінск»), Ягор Пархоменка («Нёман»), Дзмітрый Прышчэпа («Ротар», Расія), Максім Касараб («Дынама-Брэст»).

Паўабаронцы: Макс Эбонг («Астана», Казахстан), Яўген Яблонскі («Астэрас», Грэцыя), Віталь Лісаковіч («Балтыка», Расія), Валерый Грамыка («Кайрат», Казахстан), Валерый Бачароў («Уфа», Расія), Арцём Канцавы («Радзіма», Расія), Павел Сядзько («Тарпеда-БелАЗ»), Мікіта Дземчанка, («Дынама-Мінск»), Арцём Шуманскі (ЦСКА, Расія), Кірыл Зіновіч («Дынама» Махачкала, Расія).

Нападаючыя: Герман Баркоўскі («Пушча», Польшча), Трафім Мельнічэнка («Порту Б», Партугалія).

fabian dumitru
Мартыновича нет, е-мое! Одну игру надо ему сыграть, чтобы Глеба и Гуренко обойти по матчам за сборную. И выйти на чистое второе место после Кульчия.
Адказаць
2