Усе навіны

Кіраўнік АБФФ Шарснёў пра зборныя Беларусі: «Практычна няма выбару футбалістаў. Плюс хтосьці забыў пашпарт, хтосьці памыў з джынсамі»

Сёння, у Доме футбола, праходзіць канферэнцыя беларускай федэрацыі футбола.

Старшыня АБФФ Мікалай Шарснёў выказаў занепакоенасць бягучай кадравай сітуацыяй у зборных Беларусi.

«Практычна няма выбару футбалістаў. Напрыклад, пазіцыя цэнтральнага абаронцы. Мы садзімся і перад кожным зборам усёй федэрацыяй вырашаем, як закрыць пазіцыю. Аляксандру Мартыновічу – 37, Сяргею Паліцевічу – 34. А далей? Далей Ягор Пархоменка – 22 гады. І так па многіх пазіцыях.

А калі на гэта накласьці праблемы індывідуальнага характару? Хтосьці забыў пашпарт, хтосьці яго памыў разам з джынсамі…

Так, ёсць Захар Волкаў і Аляксандр Паўлавец, але яны не вытрымліваюць канкурэнцыю ў сваіх клубах – далёка не грандах», – сказаў Шарснёў.